Марыконэ напіша музыку да новага фільма Таранціны

Знакаміты кампазітар і дырыжор Эніа Марыконэ напіша музыку да новага фільма Квенціна Таранціны "Inglorious Bastards" ("Ганебныя падонкі"), паведамляе CHUD. Здымкі "Inglorious Bastards", які збольшага будзе рымейкам аднайменнага італьянскага фільма 1978 года Энца Кастэлары, пачаліся ў Нямеччыне 13 кастрычніка. У фільме Таранціны, які прысвечаны атраду з васьмі амерыканцаў-габрэяў, ваюючых з нацыстамі, здымаюцца Брэд Піт, Майк Маерс, Элі Рот, Ціль Швайгер, Даен Кругер і Мэлані Лоран. Свой фільм Тарантціна разлічвае завяршыць да Канскага кінафэсту 2009 года.

Раней Марыконэ ўжо працаваў над іншымі фільмамі Таранціны - "Крымінальным чытвом" і "Забіць Біла". Варта адзначыць, што 10 лістапада 2008 года Эніа Марыконэ, які пяць разоў быў намінаваны на "Оскара", споўнілася 80 гадоў.

Фота: www.alien-memorial.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі