МАРТ забараніў рэкламу лекаў ад гіпертаніі і прэпарата "для мужчынскага здароўя"

МАРТ забараніў рэкламу лекаў ад гіпертаніі і прэпарата "для мужчынскага здароўя"

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю забараніла рэкламу лекаў ад гіпертаніі "Гіпертоніум" і прэпарата "для мужчынскага здароўя" пад назвай "Урэтрамол". Ведамства выявіла шматлікія парушэнні заканадаўства аб рэкламе і не толькі.
 
Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, названыя прэпараты не з'яўляюцца лекавымі сродкамі, іх фармакалагічнае дзеянне не даказанае, яны не могуць выкарыстоўвацца для лячэння і (ці) прафілактыкі якіх-небудзь захворванняў як альтэрнатыва лекавым сродкам.
 
У інтэрнэт-рэкламе прэпарата "Гіпертоніум" было сказана, што ён здольны "знізіць ціск да узроставай нормы без хіміі і пабочных эфектаў" дзякуючы "экстракту сафоры японскай". Згодна з рэкламай, прэпарат "актывуе прыродныя сілы арганізма дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню рэдкіх кампанентаў".
 
"На дадзены момант "Гіпертоніум" — адзіныя лекі, якія афіцыйна рэкамендуюцца Сусветнай федэрацыяй сэрца для лячэння гіпертаніі... Стварэннем прэпарата займалася каманда спецыялістаў з Заходняй акадэміі навук, якая працавала ў цеснай звязцы з практыкуючымі кардыёлагамі..." — гаворыцца ў рэкламе. Аднак Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што ні "Сусветная федэрацыя сэрца", ні "Заходняя акадэмія навук" не існуюць у прыродзе.

МАРТ накіраваў звесткі і матэрыялы ў Міністэрства інфармацыі для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць рэкламу "Гіпертоніуму" і "Урэтрамолу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі