Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў слуп (фота)

Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў слуп (фота)

Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У выніку ДТЗ чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў лякарню, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 22 ліпеня каля 11:20. Паведамляецца, што 43-гадоваму кіроўцу аўтобуса маршруту 7а "Вакзал — мікрараён Клянкоўскі" стала блага за рулём. Мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтар. Ад удару слуп паваліўся. У раёне ДТЗ абцяжараны рух тралейбусаў.

Медыкі даставілі ў лякарню кіроўцу і трох пасажыраў. 

Па гэтым аварыі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі