Марка Рубіа анансаваў аднаўленне перамоў паміж Украінай і Расіяй
Марка Рубіа / AA / ABACA
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў пра магчымае аднаўленне перамоўнага працэсу паміж Украінай і Расіяй. Ён адзначыў, што задача цяпер — зблізіць "чырвоныя лінія" краін.
"На працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў вы станеце сведкамі пэўных намаганняў, накіраваных на тое, каб высветліць, ці ўдасца нам аднавіць перамовы паміж Расіяй і Украінай і пакласці канец гэтай вайне", — заявіў Рубіа
Аднак поспех гэтага працэсу не гарантаваны, адзначыў дзяржсакратар ЗША.
"Мы таксама разумеем, што ў абодвух бакоў ёсць дастаткова выразныя "чырвоныя лініі", і пакуль нам не ўдасца трохі зблізіць гэтыя "чырвоныя лініі", мы не дасягнём жаданага выніку", — дадаў ён.