Mark Formelle падаў у Кнігу рэкордаў Гінэса мазаіку са шкарпэтак

Мазаіка з амаль 2500 шкарпэтак

Мазаіка з амаль 2500 шкарпэтак

Mark Formelle стварыў мазаіку з 2407 шкарпэтак. З іх атрымалася гіганцкая выява драніка са смятанкай — іх беларускі вытворца размяшчае на сваіх прадуктах (у тым ліку і на шкарпэтках).

Рэкорд пастаўлены ў Маскве. Яго зарэгістраваў арбітр міжнароднага агцентва InterRecord і рэестру рэкордаў Расіі. Матэрыялы перададуць  прадстаўнікам Кнігі рэкордаў Гінэса.

"Велізарнае панно ўслаўляе блізкі для кожнага беларуса дранік са смятанай", — гаворыць заснавальніца кампаніі Святлана Сіпарава.

Раней на гэтым тыдні Mark Formelle паказаў, як будуць выглядаць шкарпэткі з тэкстамі "Песняроў".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі