МАРГ: Рэальны кошт талончыка на аўтобус у Мінску — 96 капеек

МАРГ: Рэальны кошт талончыка на аўтобус у Мінску — 96 капеек

Насельніцтва Беларусі аплочвае не болей за 70,7% ад рэальнага кошту паездак у гарадскім пасажырскім транспарце. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у Мінску гэты адсотак аплаты складае 62,3, а ў абласных цэнтрах — 83,1%.

Узровень кампенсацыі рэальнага кошту паездак у метро ў Мінску складае 73,1% ад выдаткаў.

Каб выйсці на 100-адсоткавую аплату, жэтон у сталічным метро мусіць каштаваць каля 90 капеек, а талон на праезд у наземным транспарце — 96 капеек (цяпер гэта 65 і 60 капеек адпаведна). У абласных цэнтра 100% аплаты праезду ў наземным транспарце будзе складаць прыкладна 60 капеек (цяпер 50).

Плануецца, што ў 2020 годзе сярэдняя акупляльнасць гарадскіх пасажырскіх перавозак павінна складаць не меней за 80% ад іх кошту.

Апошнім разам праезд даражэў у сталіцы ў лістападзе 2017 года — талоны і жэтоны ўзняліся ў цане на 5 капеек. Мінскія ўлады разглядаюць магчымасць новага падвышэння тарыфаў на праезд у транспарце. У рэгіёнах апошняя падвышэнне было ў кастрычніку мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі