Марціньш Стакіс вывесіў БЧБ-сцягі над будынкам Рыжскай гарадской думы

БЧБ-сцягі на будынку гарадской думы ў Рызе / twitter.com/MStakis
БЧБ-сцягі на будынку гарадской думы ў Рызе / twitter.com/MStakis

У цэнтры Рыгі зноў з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. На гэты раз мэр горада Марціньш Стакіс вывесіў іх на будынку Рыжскай гарадской думы.

У сваім твітэр-акаўнце Стакіс апублікаваў фота сцягоў з хэштэгам #StandWithBelarus. Там жа апублікаваны твіт аб сусветнай акцыі салідарнасці з Беларуссю 29 траўня і прапанова наведаць 7 месцаў у Рызе, дзе ёсць важныя для беларусаў сімвалы.

Раней мэр Рыгі і міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс павесілі нацыянальны сцяг Беларусі на месца дзяржаўнага сцяга на інсталяцыі са сцягамі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі. У адказ Беларусь завяла на Стакіса і Рынкевічса крымінальнуюсправу. З Мінска былі высланыя супрацоўнікі амбасады Латвіі. Афіцыйная Рыга адказала тым жа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі