Марціна Скарсэзэ адмовіўся ад фільма пра Боба Марлі

Стваральнік знакамітага "Маўчання ягнят" Джонатан Дэме зменіць Марціна Скарсэзэ ў крэсле рэжысёра дакументальнага фільма пра музыку Боба Марлі. У афіцыйным паведамленні Tuff Gong Pictures і Shangri-La Entertainment гаворыцца, што Скарсэзэ пакінуў праект з-за недахопу часу.

Фільм, у якога пакуль няма назвы, павінен быў з'явіцца 6 лютага 2010 году, у дзень, калі Бобу Марлі споўнілася б 65 год.

Нагадаем, што музыка сканаў у траўні 1981 года ва ўзросце 36 гадоў. Сын музыкі Зігі Марлі стане выканаўчым прадзюсерам стужкі.

Нядаўна Марцін Скарсэзэ скончыў працу над дакументальнай стужкай Shine a Light. Прэм'ерай гэтага фільма пра Rolling Stones 7 лютага 2008 года адкрыўся 58-ы Берлінскі кінафэст.

Цяпер рэжысёр працуе над дакументальнымі фільмамі пра 26-га прэзідэнта ЗША Тэадора Рузвельта і пра Джорджа Харысана, удзельніка гурта "The Beatles".

Фота: mojemedia.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі