Марадона выклаў у Instagram фота застолля ў Брэсце

Марадона выклаў у Instagram фота застолля ў Брэсце

Дыега Марадона выклаў у Instagram фота застолля ў Брэсце, верагодна, у гатэлі. "Харчаванне як дома, — піша Марадона ў каментарыі да здымка. — Дзякуй, Беларусь, за гэты прыём, але я не думаю, што заслугоўваю гэтага. Прыкладу ўсе высілкі для працы ў брэсцкім "Дынама".

Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" прыбыў у Брэст 16 ліпеня. Ён прыляцеў на самалёце з Масквы, дзе прысутнічаў на футбольным чэмпіянаце свету. Планавалася, што Марадона прабудзе ў горадзе толькі дзень, але ён затрымаўся. Спачатку была прэс-канферэнцыя, пасля эфектнае з'яўленне на стадыёне перад матчам чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і "Шахцёрам". 17 ліпеня з'явіліся чуткі пра магчымую сустрэчу Дыега Марадоны і Аляксандра Лукашэнкі, але яна ў гэты прыезд аргентынца не адбылася. Затое ён паразмаўляў з футбалістамі брэсцкага "Дынама" ды паабяцаў, што 2 жніўня будзе ў Афінах на іх матчы ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы з "Атрамітасам". Хатні матч з грэкамі "Дынама" правядзе 26 ліпеня і без Марадоны на трыбунах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі