Манахі з Антарктыды запісалі кавер песні The Beatles

Расійскія праваслаўныя манахі з Царквы Троіцы, якая знаходзіцца ў Антарктыдзе на востраве Ватэрлоо, запісалі кавер песні The Beatles.  Манаская версія адной з песень легендарнай чацвёркі прагучала на фестывалі Inernational Beatles Week у Ліверпулі, паведамляе The Daily Telegraph.

Самі манахі выступаць у Ліверпуль не прыехалі, аднак запісаны імі кавер трансляваўся ў суботу, 28 жніўня, падчас канцэрту Peace, Love and Understanding, ключавога мерапрыемства фестывалю. Інфармацыі пра тое, якую менавіта кампазіцыю The Beatles яны выканалі, пакуль няма.

Фэст Inernational Beatles Week праходзіць з 25 па 31 жніўня. У межах мерапрыемства калектывы з розных краін з'язджаюцца ў Ліверпуль, каб сыграць свае версіі знакамітых песень The Beatles.

Фота: redtropic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі