Маляр скраў тры аўтамабілі за суткі

Беларусы спрабуюць патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса самымі рознымі шляхамі. Нават парушаючы закон. Падрабязнасці аднаго крымінальнага здарэння ў матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:

“Тры аўтамабілі змог скрасці на працягу сутак малады маляр з Мінска. Праўда, з трэцім транспартным сродкам яму не пашанцавала, і ў Баранавічах яго затрымалі.


У лістападзе мінулага году хлопца асудзілі за рабаўніцтва, але гэта яго няшмат чаму навучыла. І скраўшы ў Мінску “Мэрсэдэс”, ён рушыў у вандроўку ў Нясвіжскі раён. Каля вёскі Астраўкі машына загрузла, і злодзей вымушаны быў кінуць яе.


Каб не ісці пешшу, ён скраў грузавік “ГАЗ-53” і накіраваўся ў Баранавічы. Там на адной з вуліц злодзей прыгледзеў для сябе “Гольф”.


У апошні момант, калі мінчук ужо збіраўся на машыне ад’язджаць, яго затрымаў гаспадар, начальнік ЖЭС-4 Віктар Забелін. Ён і здаў парушальніка супрацоўнікам праваахоўных органаў”.