Вы тут

Чалавек — дзіця прышэльцаў? Акадэмік Віцязь у жывым эфіры Еўрарадыё (відэа)

Фота: Sokrytoe.net

Не выключана, што людзі, якія жывуць на Зямлі, з’яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з космасу. Гэтыя словы прагучалі 10 верасня падчас выступу акадэміка Пятра Віцязя на XXXI Міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Больш за тое, па словах кіраўніка апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, “мы не бачым доказаў таго, што чалавек паходзіць ад малпы”.

Чаму тэорыя Дарвіна выклікае сумневы ў беларускага акадэміка? Ці існуюць доказы “касмічнага паходжання” чалавека? Як людзі апынуліся на Зямлі і чаму іх не забралі назад у космас?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.