Вы тут

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе зноў прайграла ў адборы Еўра-2023

Беларусь — Грэцыя / abff.by

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе (U-21) зноў прайграла ў адборы Еўра-2023. На гэты раз зборнай Грэцыі — 0:2. Паядынак прайшоў у пятніцу ў Жодзіне. 12 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" дружына Сяргея Ясінскага будзе прымаць зборную Ліхтэнштэйна.

Пакуль у малёдзжнай зборнай Беларусі тры паражэнні ў трох матчах кваліфікацыі кантынентальнага першынства. У групе D лідыруе Грэцыя — 8 ачкоў (пасля 4 матчаў), Кіпр — 7 (3), Партугалія — 6 (2), Ісландыя — 4 (2), Беларусь — 0 (3), Ліхтэнштэйн — 0 (4).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.