Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады
![Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/msud3.jpg.webp?itok=OlDnnYV6)
29 верасня маладзечанцаў, якія ў чэрвені адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады. Суд прызнаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева вінаватымі ў супраціве міліцыянеру, звязаным з ужываннем гвалту. Пяскоў, які знаходзіўся пад вартай, атрымаў 3 гады і 3 месяцы зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Еўсцягнееў — 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, яго ўзялі пад варту ў зале суда. Менавіта такое пакаранне і прасіў вынесці пракурор Сяргей Габруковіч. Прысуд агучыла суддзя Вікторыя Паляшчук.
Гаворка ідзе пра падзеі 19 чэрвеня, калі ў Маладзечне прайшла акцыя салідарнасці. Група мужчын адбівала ў амапаўцаў затрыманага. Падзея атрымала шырокі розгалас, бо ў руках аднаго з амапаўцаў быў пісталет, і ўсё гэта трапіла на відэа.
![Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады](/sites/default/files/paragraphs/image/nsud4.jpg)
![Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады](/sites/default/files/paragraphs/image/nsud2.jpg)
![Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады](/sites/default/files/paragraphs/image/ulad.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.