Вы тут

Маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева прызналі палітвязнямі

Уладзіслаў Еўсцягнееў (злева) у зале суда / Еўрарадыё

Маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева прызналі палітвязнямі, паведамляе spring96.org. Суд прызнаў іх вінаватымі ў супраціве міліцыянеру, звязаным з ужываннем гвалту. У чэрвені сёлета яны адбівалі ў амапаўцаў затрыманага падчас акцыі салідарнасці ў Маладзечне. Пяскоў атрымаў 3 гады і 3 месяцы зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Еўсцягнееў — 3 гады зняволення.

30 верасня з'явілася супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці. "Прызначанае абодвум абвінавачаным пакаранне выходзіць за межы звычайнай практыкі прызначэння пакаранняў па такога роду справах", — заяўляецца ў ёй.

Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць з-пад варты Пяскова і Еўсцягнеева, перагледзець судовыя рашэнні.

Павел Пяскоў / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.