"Малады фронт" збіраецца судзіцца з Мінгарвыканкамам

У суд на Мінгарвыканкам збіраюцца падаць прадстаўнікі "Маладога фронту", міжнароднай маладзёжнай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі. Гарадскія ўлады адмовілі маладафронтаўцам у правядзенні ўстаноўчага з'езду на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і не прапанавалі іншага месца.

Паводле словаў Зміцера Дашкевіча, раней былі пададзеныя 30 заявак, але на іх былі атрыманыя 30 адмоваў пад рознымі падставамі. Тады маладафронтаўцы звярнуліся ў Мінгарвыканкам з заяўкай на правядзенне з'езда на плошчы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі