"Малады Фронт" хоча знесці помнік Леніну ў Мінску, Мінкульт — супраць

Міністэрства культуры адмовіла арганізацыі "Малады Фронт" (Чэхія), якая прасіла пазбавіць статусу гісторыка-культурніцкай каштоўнасці помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Міністэрства культуры зазначыла ў сваім адказе, што помнік Леніну стварылі скульптар М.Манізер і архітэктар І.Лангбард як неад'емную частку агульнай кампазіцыі ансамбля плошчы Леніна (сучаснай плошчы Незалежнасці). На думку работнікаў Мінкульту, помнік і Дом Урада — адзін з першых і найбольш значных узораў сінтэзу архітэктуры і манументальнага мастацтва савецкага перыяду гісторыі Беларусі і ў цяперашні час застаюцца кампазіцыйнай дамінантай плошчы.

Прэс-служба "Маладога Фронту"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі