Малады айцішнік набыў дабрачынную сустрэчу з Караткевіч за 25 мільёнаў рублёў

Малады айцішнік набыў дабрачынную сустрэчу з Караткевіч за 25 мільёнаў рублёў

Малады мінчук набыў сустрэчу з кандыдаткай у прэзідэнты Таццянай Караткевіч за рэкордныя 25 мільёнаў рублёў. Гэта трэці па велічыні лот у дабрачыннай кампаніі “Мае сэнс”.

Як стала вядома Еўрарадыё, маладому чалавеку 23 гады. Ён працуе у IT-кампаніі, якую стварыў падчас навучання ў БДУ – фірма займаецца разпрацоўкай розных цікавых прылад для сайтаў. Дабрачыннасцю бізнэсмэн займаецца не так даўно, "дзесяціну" з прыбытку кампаніі аддае на добрыя справы і лічыць дабрачыннасць сваім чалавечым абавязкам.

 

Малады айцішнік набыў дабрачынную сустрэчу з Караткевіч за 25 мільёнаў рублёў

Мінчанін патлумачыў, чаму выбраў менавіта Караткевіч:

“Таццяна была адзінай кандыдаткай, якая арганізавала сустрэчы праз “Мае сэнс. Ведаю яе не так даўно. Але да яе перадвыбарчага піяру не маю абсалютна ніякага дачынення”. Але нават калі б і іншыя кандыдаты выставілі свае кандыдатуры на “Мае сэнс”, сустракацца з імі ў маладога чалавека жадання пакуль няма.

Падчас сустрэчы з кандыдаткай Таццянай Караткевіч, што пройдзе ў тэатры, хлопец хоча наладзіць зваротную сувязь з палітыкам. А вось за каго галасаваць, пакуль не вызначыў.

Хлопец кажа, што знаёмы з праграмай кожнага кандыдата, пойдзе на выбары,  але яшчэ не вырашыў, за каго аддасць свой голас.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі