Максімкаў стварае кінафэст, а Пінігін будзе публічна спяваць песні “Кіно”

У кінажыцці Беларусі з'явілася новая падзея — форум альтэрнатыўнага малабюджэтнага відэа КінаVarka.
Ідэя стварэння праекту з’явілася спантанна падчас абмеркавання альтэрнатыўнага мастацтва Беларусі. Два рэжысёры Іван Пінігін і Ўладзімір Максімкаў паспрачаліся з нагоды таго, ці зможа апошні на свае сродкі арганізаваць фэсту альтэрнатыўнага відэа, знятага ў Беларусі. Таму, хто прайграе, давядзецца праспяваць песню гурта "Кіно" ў публічным месцы, перадае tut.by.

Ужо праз тыдзень Уладзімір Максімкаў абвясціў пра тое, што праца пачалася.
Мэта мерапрыемства — стаць стартавай пляцоўкай для таленавітых людзей, якія любяць кіно.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў снежні 2009 года, а заяўку на ўдзел можна падаць да 7 ліпеня.

Удзельнікам, якія не маюць магчымасці самастойна ажыццявіць здымачны працэс, арганізатары форума пазычаць неабходнае абсталяванне на 3 здымачныя дні і кансультацыі прафесіяналаў.

Да ўдзелу ў КінаVarцы прымаюцца фільмы, створаныя ў перыяд з лістапада 2008 па лістапад 2009 году.

Дату публічнага выступу Івана Пінігіна з песняй гурта "Кіно" PR-менеджары праекту абяцаюць паведаміць асобна.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі