Макей распавёў Лукашэнку, за кошт чаго вырас беларускі экспарт

Макей распавёў Лукашэнку, за кошт чаго вырас беларускі экспарт

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем 18 студзеня абмяркоўваліся аптымізацыя ў МЗС і развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці. 

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнку ў першую чаргу цікавілі вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці. "У першым набліжэнні я знаёмы з вынікамі. Але ў вас гэта больш дакладная інфармацыя. І некалькі слоў пра перспектывы ў плане дыверсіфікацыі знешняга гандлю, дзейнасці нашых амбасадаў", — абазначыў ён напрамак гутаркі.

Па словах Макея, знешнеэканамічная дзейнасць па выніках 2017 года паказвае станоўчыя тэндэнцыі. "Адбыўся рост экспарту на 23%. Прычым на дзве траціны гэта адбылося за кошт росту цэнаў, але на адну траціну — за кошт фізічнага росту экспарту. Таму ў цэлым гэта можна лічыць станоўчай тэндэнцыяй", — зрабіў выснову міністр.

Ён дадаў, што ў дыверсіфікацыі экспарту таксама ёсць зрухі, але ў гэтай сферы трэба яшчэ вельмі шмат працаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі