Макей: Перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму могуць заняць мала часу

Нагадаем, Жазэ Мануэль Барозу паведаміў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па падпісанні дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Еўрарадыё пацікавілася ва Уладзіміра Макея, як хутка гэта можа адбыцца?





Міністр замежных спраў нагадаў, што Беларусь прапанавала ЕС пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2004 годзе, але безвынікова. А ў 2011-м Еўрасаюз заявіў пра згоду пачаць перамоўны працэс, але адначасова былі ўведзеныя санкцыі. Таму ўлады Беларусі не пайшлі на перамовы і сітуацыя знаходзілася ў "падвешаным стане" аж да сённяшняга дня.





Уладзімір Макей: "Сёння настаў час, калі можна весці размову аб пачатку перамоваў з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Гэта ўстаноўка прэзідэнта нашай краіны. Ён сыходзіў з таго, што гэта будзе выгадна для канкрэтнага простага чалавека, для нашых людзей. І гэты будзе вельмі пазітыўна разглядацца людзьмі".





Макей адзначыў, што "калі будзе канструктыўны настрой з абодвух бакоў", то праблема будзе вырашаная "за кароткі час".

 

Макей — пра размову з Фюле, палітвязняў і санкцыі

 

Макей: Беларусы адчуваюць сябе еўрапейцамі больш, чым жыхары суседніх краін

 

Фота — mfa.gov.by