Макей: пасля вучэнняў расійскія войскі не застануцца ў Беларусі

Пасля вайсковых вучэнняў у Беларусі не застанецца ні аднаго расійскага вайскоўца і ні адной адзінкі расійскай баявой тэхнікі. Пра гэта кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей заявіў на прэс-канферэнцыі 16 лютага.

Разам з тым ён не назваў даты вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі нагай краіны.

Беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні павінны завяршыцца 20 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.