Макей назваў страты Беларусі ад бруднай нафты і абмежаванняў на вываз паліва

Макей назваў страты Беларусі ад бруднай нафты і абмежаванняў на вываз паліва

Экспарт Беларусі ў 2019 годзе знізіўся на 2 мільярды 55 мільёнаў долараў у выніку расійскіх абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі працы ў 2019 годзе. 

Міністр падкрэсліў, што Беларусь дакладна выконвала свае абавязанні перад Расіяй, аднак расійскі бок змяніў умовы гандлю. "Увядзенне Расіяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў, пастаўкі бруднай нафты прывялі да скарачэння экспарту нашых тавараў, звязаных з нафтавай сферай, на $2 млрд 55 млн. Прырост у астатняй наменклатуры прадукцыі склаў $1 млрд 84 млн, або 4,3%", — цытуе словы Макея інфармагенцтва БЕЛТА. 

Кіраўнік беларускай дыпламатыі заявіў, што за кошт імпарту ўдалося кампенсаваць только 52,8% стратаў у нафтавай сферы.

Экспарт тавараў і паслуг за мінулы год склаў 32,9 мільярда долараў — гэта на 2,9% (або на 970,5 мільёнаў) менш, чым у 2018-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі