Макей: Мы апынуліся паміж двух вялікіх агнёў

Макей: Мы апынуліся паміж двух вялікіх агнёў

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв’ю тэлеканалу Euronews, у якім шмат гаварыў пра адносіны нашай краіны і ЕС. Яго тэкст з’явіўся на сайце знешнепалітычнага ведамства. Макей лічыць неабходным працягненне дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, каб паспрабаваць наблізіць пазіцыі, “стаць бліжэй адзін да аднаго”. За два апошнія гады Мінскам і Бруселем было дасягнута значна больш, чым “за папярэднія 20 гадоў санкцый, недаверу і так званай мегафоннай дыпламатыі”.

“Мы апынуліся паміж двух вялікіх агнёў, якія знаходзяцца, скажам так, у стане варожасці”, — заявіў міністр замежных спраў. Паводле слоў Макея, гэтая сітуацыя негатыўна ўплывае на нашу краіну, на яе эканоміку. Беларусь хацела б знайсці пазітыўны баланс у адносінах з Масквой і Бруселем, адзначыў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі