Макей: Еўрасаюз павінен зняць санкцыі з прадстаўнікоў Беларусі (відэа)

У інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА ён паведаміў, што асноўнай тэмай перамоваў была падрыхтоўка да лістападаўскага саміту "Усходняга партнёрства" ў Вільні.



Уладзімір Макей заявіў, што стаўленне да ўсіх краін "Усходняга партнёрства" павінна ажыццяўляцца на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове. "Мы выразна заявілі пра тое, што санкцыі, якія цяпер існуюць з боку Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі, павінны быць адмененыя, бо яны шкодзяць нашым адносінам і не ідуць на карысць ні Беларусі, ні Еўрапейскаму саюзу", — адзначыў чыноўнік.



Згадаў Макей і пра насцярожанасць заходніх палітыкаў у адносінах да Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларускі бок, па словах міністра, прапанаваў выразна замацаваць у заключных дакументах Віленскага саміту ідэю пра тое, што далейшае пасоўванне "Усходняга партнёрства" не павінна прывесці да стварэння новых падзяляльных ліній як унутры ініцыятывы, так і па-за ёй. "Усходняе партнёрства" не павінна выклікаць насцярожанасць і заклапочанасць з боку іншых дзяржаваў.



Акрамя таго, кіраўнік беларускага МЗС нагадаў, што Беларусь з'яўляецца для ЕС вельмі важным партнёрам: праз нашу краіну ідзе транзіт вуглевадародаў у Еўропу, грузаў з Еўропы ў азіяцкім напрамку. на думку Макея, "само жыццё прымусіць Еўрасаюз актывізаваць і пайсці на больш шчыльнае супрацоўніцтва з Беларуссю".



Фота — tvnewsroom.consilium.europa.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі