Макартні прызнаны легендай MTV

6 лістапада ў Ліверпулі адбудзецца пятнаццатае ўручэнне прэміі MTV Europe Music Awards. Галоўнай падзеяй вечара абяцае стаць уручэнне знакамітаму выхадцу гэтага горада Полу Макартні (Paul McCartney) адмыслова заснаванай узнагароды «Бясспрэчная легенда» (Ultimate Legend). Гонар уручыць яе легендарнаму «бітлу» выпала франтмэну U2 Бона (Bono).

Сваё рашэнне кіраўніцтва MTV тлумачыць жаданнем адзначыць заслугі музыкі, «які аказаў магутны ўплыў на музычную сцэну ў сусветным маштабе». «Адданасць сэра Пола музыцы і яго ўплыў на шматлікія пакаленні маладых музыкаў здаюцца сапраўды неверагоднымі, - адзначыў выканаўчы прадзюсар шоў Рычард Годфры (Richard Godfrey). – Акрамя таго, нельга не ўлічваць і той факт, што дзякуючы сэру Полу і яго калегам па Beatles Ліверпуль ператварыўся ў адзін з цэнтраў музычнага жыцця Вялікабрытаніі. Тое, што цырымонія MTV Europe Music Awards праводзіцца ў Ліверпулі, - у тым ліку і яго заслуга».

Нагадаем, што лідэрамі па колькасці намінацый цяперашняй цырымоніі з'яўляюцца Coldplay і Duffy, заяўленыя ў трох катэгорыях кожны. На пяткі ім наступае Брытні Спірс (Britney Spears), якая мае шанцы павезці дадому дзве прэміі. У музычнай праграме вечара заяўленыя выступы Take That, Беёнс (Beyonce), Pink, Дафі (Duffy) і The Killers.

Фота: www.cineastentreff.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі