Макартні праводзіць навагоднія вакацыі ў Мексіцы

Вядомы брытанскі музыка, удзельнік гурта "Бітлз" Пол Макартні праводзіць са сваёй каханай Нэнсі Шэвел навагоднія вакацыі на сусветна вядомым мексіканскім курорце Канкун. Аб гэтым паведамляюць мексіканскія СМІ. Паводле інфармацыі мясцовых выданняў, сэра Пола неаднаразова назіралі ў кампаніі з чароўнай 47-гадовай Нэнсі Шэвел на беласнежных пляжах Канкуна.

Упершыню 62-гадовы Макартні з'явіўся на публіцы з новай сяброўкай, амерыканскай прадпрымальніцай Шэвел, стан маёмасці якой ацэньваецца ў 250 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, праз два тыдні пасля разводу.

З тых часоў сусветна вядомага брытанскага музыку можна пастаянна бачыць у суправаджэнні амерыканскай красуні.

Сэр Макартні дзеля сваёй каханай нават перабраўся на сталае месцажыхарства ў Нью-Ёрк.

Нагадаем, у сакавіку мінулага года, пасля самага доўгага ў гісторыі брытанскага шлюбаразводнага працэсу, які працягваўся два гады, Макартні растаўся з другой жонкай Хізер Мілс. Суд абавязаў яго выплаціць Мілс 24,3 млн фунтаў стэрлінгаў ($48,7 млн).

Фота: www.ananova.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі