Махляры “кінулі” шэсць беларускіх банкаў на 60 мільёнаў рублёў

Шэсць беларускіх банкаў трапіліся на вуду крэдытных ашуканцаў. Махлярам удалося скрасці крэдытаў на больш чым 60 мільёнаў рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік адной з мінскіх фірм разам са сваім падначаленым у 2008 годзе
падалі ў шэсць банкаў ілжывыя звесткі пра свае прыбыткі і такім чынам
атрымалі крэдыты.

Аднак вяртаць іх не збіраліся. Махінацыі выкрыліся,
калі пракуратура правярала інфармацыю аднаго з банкаў аб
пратэрмінаваных крэдытах.

Цяпер распачата крымінальная справа за
махлярства ў буйным і асабліва буйным памеры.

Акрамя таго, падрыхтавана
пазоўная заява аб датэрміновым спагнанні з іх крэдытнай запазычанасці ў
салідарным парадку на карысць банка.