Магілёўскую журналістку папярэдзілі за працу на “Белсаце”

Магілёўская журналістка Вольга Шарапкіна атрымала папярэджанне ад пракуратуры Чавускага раёна. Прычынай стаў сюжэт пра школу-інтэрнат, паказаны на тэлеканале “Белсат”. У ім выкарыстоўваўся фрагмент інтэрв’ю з дзіцем. Як распавяла Еўрарадыё сама журналістка, у лісце з пракуратуры сцвярджаецца, што размова была запісаная без дазволу апекуна.

Вольга Шарапкіна: “Па сутнасці атрымліваецца, што канал “Белсат” з’яўляецца незарэгістраваным на тэрыторыі Беларусі, і гэта супярэчыць закону аб СМІ. Таму папярэджваюць, што вы вось парушылі закон. Натуральна мы гэтага не рабілі. Мы прысутнічалі там як журналісты з Беларускай асацыяцыі журналістаў”.

Вольга Шарапкіна збіраецца звярнуцца па юрыдычную дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі