Магілёўскія выратавальнікі перадухілілі суіцыд школьніцы (фота)

Магілёўскія выратавальнікі перадухілілі суіцыд школьніцы (фота)

Магілёўскія выратавальнікі перадухілілі самазабойства вучаніцы 11-га класа мясцовай школы. Дзяўчына збіралася скокнуць з даху 9-павярховага дома.

Паведамленне пра тое, што на даху дома па вуліцы Габраўскай у абласным цэнтры знаходзіцца падлетак і хоча здзейсніць суіцыд, паступіла ў дзяжурную частку МНС у суботу ў 20.19.  

Выратавальнікі прыбылі на месца і ўсталявалі “куб жыцця”, а затым пайшлі да дзяўчыны, якая стаяла на парапеце даху. Як высветлілася, выхад на дах быў закрыты металічнай рашоткай, у якой быў праём — праз яго дзяўчына і пралезла.

З падлеткам паразмаўляла псіхолаг, пасля чаго школьніца вырашыла спусціцца з даху ў пад’езд. Аперацыя выратавання доўжылася каля 40 хвілінаў, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі