Магілёўскі будтрэст не здолеў выселіць сям’ю з інтэрната на вуліцу

10 чэрвеня Ленінскі раённы суд Магілёва пастанавіў не задаволіць пазоў будаўнічага трэста №12 аб высяленні Ільінскай. Нагодай для такога рашэння стала няяўка пазоўніка ў суд. Па хадайніцтве адказчыка пазоў аб высяленні быў не задаволены.



Цяпер у будаўнічай арганізацыі ёсць 10 дзён на абскарджванне выраку раённага суда.



Як паведамляла Еўрарадыё, Ірына Ільінская мела бестэрміновую дамову на пражыванне, аднак з ёй падманным шляхом адміністрацыя трэста заключыла дамову на пражыванне на год. Пасля таго, як гэты тэрмін скончыўся, будтрэст пачаў высяляць жанчыну з дзецьмі праз суд, без прадастаўлення іншага месца жыхарства. У інтэрнаце Ільінская пражыла 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі