Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру пагражае прыпыненне дзейнасці

Магілёўскі праваабарончы цэнтр могуць ліквідаваць. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама вынесла арганізацыі афіцыйнае папярэджанне. Прычына — адсутнасць юрыдычнага адрасу. Сям'я арэндадаўцы прыняла рашэнне скасаваць дамову арэнды з праваабаронцамі. Апошнія кажуць, што быў факт ціску.


Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што калі ў бліжэйшы час не будзе знойдзены новы юрыдычны адрас, то варта чакаць пазову ў суд аб прыпыненні дзейнасці Магілёўскага праваабарончага цэнтра.

Нагадаем, што ўжо некалькі гадоў працягваюцца праблемы з юрыдычным адрасам адзінай у Беларусі афіцыйна зарэгістраванай мясцовай праваабарончай арганізацыі. Апошні раз праваабарончы цэнтр застаўся без юрыдычнага адрасу ў канцы 2014 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі