Магілёўскага чыноўніка, які падтрымаў Бабарыку, асудзілі на 7,5 гадоў

Магілёўскага чыноўніка, які падтрымаў Бабарыку, асудзілі на 7,5 гадоў

Суд у Чавусах прысудзіў 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму былому намесніку старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Дудараву. Таксама на пяць гадоў ён пазбаўлены права займаць пэўныя пасады. Дударава прызналі вінаватым у махлярстве і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў, перадае БЕЛТА.

Паводле крымінальнай справы, Дудараў, які працаваў у гарвыканкаме, быў абраны старшынёй жыллёва-будаўнічага кааператыва "Цэнтр Дом" (ЖБК). У 2008 годзе ён, выкарыстоўваючы сваё становішча, незаконна завалодаў тэхнічным паверхам над сваёй кватэрай коштам больш за 413 мільёнаў тагачсных недэнамінаваных рублёў. Пасля гэтага без узгаднення з чальцоамі ЖБК унёс змены ў праектна-каштарысную дакументацыю дома. 

Таксама паведамляецца, што ён у 2015 годзе купіў для бацькі дом у ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне і з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў дамогся дазволу на дадатковае будаўніцтва, што забаронена законам.

Аднак усе праблемы ў 43-гадовага Дударава пачаліся пасля таго, як ён стаў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Пасля гэтага ў чэрвені 2020-га Дударава затрымалі і пачалі на яго крымінальную справу. Праваабаронцы прызналі экс-чыноўніка палітвязнем.

Журналістаў на працэс над Дударавым пускаць адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі