Вы тут

У Чавусах судзяць былога чыноўніка, які летась падтрымаў Бабарыку

Уладзімір Дудараў / ctv.by

У Чавусах судзяць 43-гадовага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, перадае БелаПАН. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года ён быў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Дударава абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве. Нібыта была нанесеная шкода грамадскім і дзяржаўным інтарэсам на 43,6 тысячы рублёў. Сваёй віны ён не прызнае.

Уладзімір Дудараў быў затрыманы ў чэрвені мінулага года. Неўзабаве яго прызналі палітвязнем, разам з Віктарам Бабарыкам.

На момант арышту Дудараў працаваў намеснікам дырэктара акцыянернага таварыства "Домабудаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.