Вы тут

Магілёўцам давядзецца надзяваць маскі ў гарадскім транспарце

Новая мера бяспекі пачне дзейнічаць з 9 кастрычніка /mogilevnews.by​

У Магілёве ўводзіцца забарона на перавозку пасажыраў без ахоўных масак у гарадскім транспарце, паведамляе Магілёўскі гарвыканкам.

Забарона ўводзіцца ў мэтах процідзеяння распаўсюжванню каранавіруса. Індывідуальныя сродкі абароны мусяць быць ва ўсіх пасажыраў грамадскага транспарту, уключаючы маршрутныя таксі.

Новая мера бяспекі пачне дзейнічаць з 9 кастрычніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 5 кастрычніка масачны рэжым зрабілі больш жорсткім у грамадскім транспарце Брэста. Кіроўцы гарадскога транспарту абласнога цэнтра атрымалі права заглушаць рухавікі на прыпынку і аб'яўляць, што будуць чакаць, пакуль усе пасажыры надзенуць маскі. Калі маскі няма, грамадзяніна папросяць пакінуць салон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.