Магіляўчанку траўмавала ледзяшамі, якія зваліліся з даху
![У Магілёве жанчыну траўмавала ледзяшамі з даху](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/mahiliou-1912-3.jpg.webp?itok=ODVMAx10)
У Магілёве жанчыну траўмавала ледзяшамі з даху / прэс-служба МНС
Жыхарка Магілёва атрымала траўмы, калі з даху дома зваліўся снег з ледзяшамі, паведамляе прэс-служба МНС.
19 снежня прыкладна апоўдні магілёўскіх ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Грышына. Высветлілася, што там адбываліся работы па ачыстцы даху. 53-гадовая жанчына выйшла паглядзець на работы. У гэты час з даху пяціпавярховага жылога дома сышла назапашаная снежная маса з ледзяшамі. Жанчына трапіла пад яе.
Магіляўчанку з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў лякарню.
Як распавядала Еўрарадыё, у Віцебску снег з лёдам пры падзенні з даху забіў жанчыну, а ў Гомелі ледзяная глыба параніла маладую дзяўчыну.
![Магіляўчанку траўмавала ледзяшамі, якія зваліліся з даху](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mahiliou-1912-1.jpg.webp?itok=WV7uNvFh)
![Магіляўчанку траўмавала ледзяшамі, якія зваліліся з даху](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mahiliou-1912-2.jpg.webp?itok=PCwlCCNS)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.