Маці Рамана Бандарэнкі даведалася пра яго смерць ад журналістаў
![Маці Рамана Бандарэнкі даведалася пра яго смерць ад журналістаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/plo64apieramien-1211-6.jpg.webp?itok=7vArMzyL)
Маці Рамана Бандарэнкі даведалася пра смерць сына ад журналістаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" распавяла стрыечная сястра загінулага мінчука.
"Усе вакол сталі тэлефанаваць: і журналісты, і сябры, і ўсе, хто ў курсе гэтых падзеяў... Пачалі тэлефанаваць і даведвацца, праўда гэта ці не. Я сказала цётцы, каб яна затэлефанавала ў бальніцу, бо паўсюль пішуць, што ён памёр. Яна затэлефанавала — і ёй сказалі, што гэта праўда. Так што мы даведаліся гэта не першыя", — кажа жанчына.
Раман Бандарэнка памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай меддапамогі ўвечары 12 лістапада. Напярэдадні яго затрымалі і жорстка збілі невядомыя ў масках, якіх мінская міліцыя назвала "неабыякавымі грамадзянамі". Уначы хлопца даставілі ў лякарню ў стане комы з Цэнтральнага РУУС Мінска. Аперацыя не дала станоўчага выніку — выратаваць жыццё медыкі не змаглі.
![Маці Рамана Бандарэнкі даведалася пра яго смерць ад журналістаў](/sites/default/files/paragraphs/image/plo64apieramien-1211-5.jpg)
![Маці Рамана Бандарэнкі даведалася пра яго смерць ад журналістаў](/sites/default/files/paragraphs/image/plo64apieramien-1211-7.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.