Маці мінчука абвяргае, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога"

Маці мінчука абвяргае, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога"

Дзяржаўныя журналісты пачалі хваліцца ў сваіх блогах, што ГУБАЗіК затрымаў двух чалавек, якія зарэгістраваліся чат-боце "Перамога". У якасці доказаў з'явіліся два відэа, ня кія маладыя хлопцы кажуць, што іх затрымалі праз пару дзён пасля рэгістрацыі. 

У каментары "Нашай Ніве" маці аднаго з затрыманых абвергла гэтую версію.

Праграмісту Андрэю 29 гадоў. Ён жыве з маці, халасты, дзяцей няма.

Па словах жанчыны, ператрус у іх дома пачаўся каля паловы дзявятай раніцы, ладзілі яго чалавек восем, якія былі не ў форме, але ў чорных масках (верагодна, балаклавы). 

"Я пыталася ў іх, што зрабіў мой сын. Адказвалі: напісаў каментар, абразіў загінулых пілотаў, гэта крымінальная справа, цяпер паедзе ў Следчы камітэт. Вам, кажуць, пасля следчы набярэ.

Пакуль мне ніхто не званіў. Я сама пачала шукаць сына, у СК мне далі тэлефон Фрунзенскага РУУСа. Але там яго няма, дзе цяпер сын, я не ведаю. Не ведаю, у якім ён статусе, па якім артыкуле абвінавачваюць.

Я спытала і ў сына: што такое, што можа быць? Ён паспеў адказаць толькі, што і сам не ведае. Кажа, магчыма, за нейкі камент", — расказвае жанчына. 

Маці не верыць, што Андрэй стаў бы абражаць загінулых. А відэа, якое апублікавалі дзяржаўныя журналісты, называе зробленым пад прымусам. 

Пасля гібелі пілотаў ваеннага самалёта ў Баранавічах Аляксандр Лукашэнка загадаў сілавікам знайсці ўсіх, хто піша ў інтэрнэце негатыўныя каментары пра загінулых лётчыкаў і пакараць. Пасля гэтага паведамлялася пра затрыманне 20 чалавек, ім пагражае крымінальная справа за "распальванне сацыяльнай варожасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі