Маці Азаранка непакоілася, што сустрэча дачкі з Лукашэнкам працягвалася 6 гадзін

Маці Азаранка непакоілася, што сустрэча дачкі з Лукашэнкам працягвалася 6 гадзін

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка дала вялікае інтэрв'ю расійскаму выданню "Спорт-экспресс". У ім, між іншым, гаворка пайшла пра яе сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла пасля прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года. Па словах Азаранка, "звычайная жывая размова" працягвалася 6 гадзін і на ёй "не было ні тэлекамер, ні сакратароў".

"Гэта была адна з самых цікавых размоваў у маім жыцці, — распавядае Вікторыя. — Сустрэча прайшла з маёй ініцыятывы: захацелася сустрэцца, я набрала тэлефонны нумар. Літаральна праз некалькі гадзін адбылося тэлефанванне: "Вікторыя, вас чакаюць". Мы сустрэліся ў той жа дзень... Скончылася ўсё тым, што мне пачала тэлефанаваць заклапочаная мама: яна падумала, што яе дочку скралі (смяецца)".

Дарэчы, нядаўна Вікторыя Азаранка заявіла, што ў яе планах было правядзенне ў Мінску турніра WTA і яна вяла ў гэтай справе перамовы. Магчыма, што гэта была адна з тэмаў падчас размовы з кіраўніком дзяржавы.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння а 14-й гадзіне пачнецца тэнісны матч Кубка Федэрацый Беларусь — Расія. У складзе беларускай зборнай у Маскве згуляе і Азаранка.

Маці Азаранка непакоілася, што сустрэча дачкі з Лукашэнкам працягвалася 6 гадзін
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі