Вы тут

Вольскі, Вайцюшкевіч, Варашкевіч, Аракелян вызваленыя з міліцыі

Лявон Вольскі на волі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Вядомых музыкаў Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна вызвалілі з Цэнтральнага РУУС Мінска. Іх затрымалі ўвечары 25 сакавіка пры спробе арганізаваць вулічны канцэрт. Каля 21-й гадзіны музыкі былі вызваленыя. Паводле іх слоў, дзве гадзіны яны прастаялі на вуліцы. З імі правялі прафілактычныя гутаркі і адпусцілі.

"Усё нармальна, адпусцілі... Нармальна, такая краіна. Гэта паказальнік краіны, у якой мы жывем", — кажа Лявон Вольскі.

Таксама з РУУС выпусцілі і іншых затрыманых у Мінску, акрамя Алены Талстой. Музыкі кажуць, што затрыманых агулам было каля 15 чалавек.

Пазней у Мінску затрымалі Ніну Багінскую, якая ішла з бел-чырвона-белым сцягам.