Вы тут

Лявон Вольскі адмяніў акустычны канцэрт 17 сакавіка

Еўрарадыё

Лявон Вольскі адмяніў свой акустычны канцэрт на Дзень святога Патрыка, які меўся адбыцца 17 сакавіка ў мінскім бары Lidbeer Bar Сьветлы. Пра гэта музыка паведаміў 15 сакавіка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Мы, музыкі і арганізатары, нясем адказнасьць за тых людзей, якія прыходзяць на нашыя канцэрты, і лічым сябе абавязанымі паклапаціцца пра сваіх наведнікаў", — патлумачыў музыка.

Па словах Вольскага, канцэрт пераносіцца, і ўсе квіткі будуць дзейснымі. Новая дата акустыкі пакуль не прызначаная. Здаць квіткі можна праз сайт, дзе набывалі, або звярнуўшыся да арганізатара па тэлефоне:+375336611432.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.