Ляпісы аказаліся самымі сталымі ўдзельнікамі Be2gether

Гурт Ляпіс Трубяцкой, выступ якога на фестывалі Be2gether трываў паўтары гадзіны і які сыграў 3 новыя песні, выклікаў вельмі бурную і вельмі станоўчую рэакцыю публікі.

Лідэр гурта, Сяргей Міхалок прызнаўся, што вельмі перажываў за тое, якой будзе рэакцыя літоўскай публікі. А яна аказалася нечаканай як для саміх музыкаў, так і для беларускай публікі: літоўцы не толькі добра адрэагавалі на выступ Ляпісаў, ― яны да яго падрыхтаваліся. Літоўскія наведнікі фестывалю недзе здабылі бел-чырвона-белыя сцягі і па ўзоры таго, што было напісана на сцягах беларусаў, рабілі на іх такія надпісы: “Жыве Ляпіс” ці проста “Ляпіс, мы з вамі”.

І увогуле аказалася, што Ляпіс Трубяцкой ― гэта адзіны гурт, які запрашаюць на Be2gether другі раз запар.

Таксама, як перадае наша карэспандэнтка Міра Шульц, падчас фестывальнай прэс-канферэнцыі музыкі расказалі, што яны вельмі задаволеныя сваімі амерыканскімі гастролямі і у наступным годзе паедуць у ЗША зноў. А Сяргей Міхалок зараз здымаецца ў фільме “Звездный ворс”, сумесным праекце з расійскім гуртом НОМ.

Вялікае інтэрв'ю з "Ляпісамі" неўзабаве на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі