“Ляпіс Трубяцкой” не будзе прэзентаваць новы альбом у Беларусі

Гурт “Ляпіс Трубяцкой” вырашыў не прэзентаваць новы альбом у Беларусі. “Культпросвет” выйдзе 1 верасня і адразу музыканты адправяцца ў тур… па Расіі. “У Беларусі не будзе аніякага туру: хопіць, прымільгаліся мы на Радзіме, я лічу. Трэба, каб краіна крыху адпачыла ад сваіх герояў, — тлумачыць Еўрарадыё прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў. — А паедзем мы з 2-га верасня на Далёкі Ўсход, а адтуль — да Піцера. Завершыцца тур двума канцэртамі: 7-га лістапада ў Маскве, а 8-га — ў Піцеры”.

Па словах Калмыкова, альбом будзе распаўсюджвацца паўсюль, дзе толькі магчыма. У тым ліку і бясплатна ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі