Ляцелі камяні і петарды — беларуска-польскую мяжу зноў фарсіравалі мігранты

У Памежнай службе Польшчы кажуць, што мігранты кідаліся камянямі і петардамі / twitter.com/Straz_Graniczna
У Памежнай службе Польшчы кажуць, што мігранты кідаліся камянямі і петардамі / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі польская пагранслужба спыніла больш за 70 замежнікаў, якія спрабавалі незаконна пранікнуць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Парушальнікі — выхадцы з Ірака, Ірана і Афганістана.

Пры гэтым былі дзве спробы сілавога перасячэння мяжы — у памежнікаў ляцелі камяні і петарды. Затрыманыя 26 чалавек. Гэта грамадзяне Ірака і Ірана.

З пачаткам ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны тэма міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з краінамі ЕС адышла на другі план. На мінулым тыдні беларускі Памежны камітэт паведаміў, што пункт размяшчэння мігрантаў у лагістычным цэнтры "Брузгі" ліквідаваны. Частку мігрантаў (98 чалавек) адправілі эвакуацыйным рэйсам у Эрбіль, частку часова рассялілі ў гатэлях і санаторыях. У Памежным камітэце падкрэслівалі, што мігранты чакаюць наступных вывазных рэйсаў. Па стане на 20 сакавіка ў "Брузгах" знаходзілася 409 мігрантаў.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі і Еўрасаюза пачаўся год таму — пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый у адказ на пасадку ў Мінску самалёта Boeing, які ішоў з Афін у Вільню. На Захадзе лічаць, што міграцыйны крызіс арганізавалі беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі