Лябедзька заявіў, што ўпершыню выйграў палітычную справу ў судзе

Лябедзька заявіў, што ўпершыню выйграў палітычную справу ў судзе

24 лютага лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька дамогся ў гарадскім судзе перагляду сваёй адміністрацыйнай справы. Раней справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінска, і палітыку прысудзілі 50 базавых штрафу (1150 рублёў).

Анатоля Лябедзьку абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў акцыі 20 снежня 2016 года каля Адміністрацыі прэзідэнта. Але доказаў таго, што Лябедзька сапраўды, як напісана ў пратаколе, выкрыкваў нейкія лозунгі і размахваў рукамі, прадставіць не здолелі. Апроч сведчання двух АМАПаўцаў.

Лябедзька: “Тут мне дапамог відэазапіс акцыі, які рабілі незалежныя мас-медыя. Пасля прагляду відэазапісу дзве гадзіны яны нешта думалі, раіліся і нарэшце вынеслі рашэнне накіраваць справу на перагляд. Рашэнне гэтае для мяне пазітыўнае, бо гэта першы палітычны працэс, які я выйграў у сістэмы”.

Па словах Лябедзькі, ён хоча прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікаў АМАП, якія сведчылі супраць яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі