Лябедзька: Сённяшняя акцыя — самае моцнае пасланне за ўсю выбарчую кампанію

Лябедзька: Сённяшняя акцыя — самае моцнае пасланне за ўсю выбарчую кампанію

10 кастрычніка ў Мінску прайшла несанкцыянаваная апазіцыйная акцыя. Спачатку каля 200 чалавек паўдзельнічалі ў кароткім мітынгу на плошчы Свабоды. Пасля прайшло шэсце па ходніках пад нацыянальнымі сцягамі да плошчы Якуба Коласа. Колькасць удзельнікаў вырасла да тысячы чалавек. На плошчы прайшоў таксама кароткі мітынг, прамаўлялі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька.

Лябедзька заявіў журналістам, што сённяшняя акцыя — "самае моцнае пасланне за ўсю выбарчую кампанію". "Яно паказвае, што ў краіне ёсць людзі, якія хочуць быць свабоднымі. Ніводны кандыдат у прэзідэнты не зрабіў нічога падобнага. Я думаю, што мы атрымаем чарговыя позвы ў суд. Я не выключаю, што будуць закручваць гайкі, але не выключаю, што мы будзем пашыраць прастору свабоды".

Онлайн з акцыі гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі