Лябедзька: Праблематычна знайсці "жывога" чыноўніка на працоўным месцы

Аб'яднаная грамадзянская партыя не можа атрымаць у Мінску памяшканне для правядзення партыйнага з'езду, які прызначаны на бліжэйшыя выхадныя. Як паведаміў Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, ужо ёсць 23 адмоўных адказы, а пазітыўнага - ніводнага. Якраз сёння заканчваецца месячны тэрмін, на працягу якога Мінгарвыканкам павінен даць нейкі адказ у справе памяшкання для з'езду лібералаў.

У працэсе пошукаў памяшкання сябрамі АГП было зробленае адкрыццё. Пра яго Еўрарадыё распавёў Анатоль Лябедзька:

"Найвялікшая праблема - гэта знайсці нейкага з чыноўнікаў жывых на працоўным месцы. Мы сутыкнуліся з такой сітуацыяй, што на працягу аднаго дня атрымалі 16 нумароў тэлефонаў. Сказалі, што нехта з гэтых людзей павінен нам даваць альбо пазітыўны, альбо адмоўны адказ. Аднак там поўны хаос і страшэнная бюракратыя".

Прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўжо заявілі, што з'езд можа прайсці на свежым паветры, нават каля будынка адміністрацыі прэзідэнта. Нагадаем, што летась падобны "шантаж" дапамог атрымаць памяшканне для правядзення з'езду Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі