Лябедзька перадумаў праводзіць акцыю 14 сакавіка

Лябедзька перадумаў праводзіць акцыю 14 сакавіка

Кіраўнік Аб'яднанай грамазянскай партыі Анатоль Лябедзька адклікаў сваю заяўку на Сацыяльны марш, які планаваў правесці 14 сакавіка.

Пра тое, што Лябедзька падаў заяўку на правязенне марша ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор 14 сакавіка, стала вядома некалькі дзён таму. Неадназначнасць сітуацыі была ў тым, што на той жа час і маршрут ужо раней падалі заяўку Мікола Статкевіч і Анатоль Шумчанка. У выніку ідэя Лябедзькі выклікала шмат спрэчак і незадаволенасці.

Трэцяга сакавіка Анатоль Лябедзька праз сацыяльныя сеткі паведаміў, што перадумаў арганізоўваць адначасовае з Шумчанкам і Статкевічам шэсце. “Мне падабаецца рабіць людзей шчаслівымі. Сёння мы ашчаслівілі Анатоля Шумчанку і Мікалая Статкевіча. Толькі што адклікалі нашу заяўку на акцыю 14 сакавіка, адзіны сэнс якой быў у далучэнні да пратэсту прадпрымальнікаў людзей іншых прафесій і заняткаў (а не палкі ў чыесьці колы). Але выклікаў такі прыступ абурэння і абурэння Мікалая і Анатоля, што мы прынялі рашэнне пажадаць ім шчасця і добрай дарогі! Мы скарэктуем сваю інфармацыйную кампанію — будзем запрашаць грамадзян, у тым ліку і ІП, на Дзень Волі”, — напісаў Лябедзька ў сваім фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі