Лябедзька: АГП не далучыцца да Беларускага незалежніцкага блока

Аб'яднаная грамадзянская партыя не далучыцца да Беларускага незалежніцкага блока. Аб гэтым заявіў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
Паводле яго слоў, удзельнікі блока будуюць сваю працу зыходзячы "з тактыкі выжывання, а не перамогі".

Пры гэтым лідэр АГП паведаміў, што яго партыя гатова да супрацоўніцтва з Беларускім незалежніцкім блокам па канкрэтных пытаннях, напрыклад па змене выбарчага заканадаўства, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, дэкларацыю аб стварэнні Беларускага незалежніцкага блока 27 кастрычніка падпісалі прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", аб'яднання "Малады фронт", Партыі БНФ, а таксама шэраг іншых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі