Лябедзька: 50 чалавек ужо могуць планаваць сістэмную падрыхтоўку да выбараў

Папярэдні спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў ухвалены Палітрадай Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле яго словаў, спісы на зацверджанне 10 лютага падалі тры рэгіянальныя кааліцыі – Мінская гарадская, Гомельская і Віцебская. Па Гомельскай вобласці ўзгодненыя кандыдатуры па ўсіх 17 акругах, у Мінску – па 19 акругах з 20-ці, па Віцебшчыне – 14 з 16-ці.

Ёсць спісы і па іншых абласцях, узгодненыя дэ-факта, але іх зацвярджэнне адбудзецца толькі на наступным паседжанні Палітрады.

"Сёння 50 чалавек ужо могуць планаваць сістэмную падрыхтоўку да выбарчай кампаніі. Такога ніколі раней не было. Гэта ўпершыню і гэта безумоўна пазітыў!"
, кажа Лябедзька.

Адзначым, што найбольшае прадстаўніцтва ў зацверджаным агульным спісе маюць сябры Партыі БНФ і АГП.

Паводле звестак БелаПАН, у Мінску збіраюцца балатавацца вопытныя ўдзельнікі выбарчых кампаній Валянціна Палевікова, Аляксандр Дабравольскі, Станіслаў Багданкевіч, Аляксандр Бухвостаў, Вінцук Вячорка, Алесь Міхалевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі